Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Захаванне традыцый

       Работа музея ў першую чаргу залежыць ад чалавека, які адказвае за гэту справу.  Яхант Алена Пятроўна аддала ўсё сваё сэрца і душу таму, каб музей жыў, абагачаўся экспанатамі і стаў выхаваўча-культурным цэнтрам не толькі школы, але і горада.

       Стан здароўя не дазволіў ёй займацца любімай справай, і з 2003-2004 навучальнага года кіраўніком школьнага музея назначана Шавель Ніна Мікалаеўна. Гэта вельмі адказна - быць прадаўжальнікам справы патрыёта зямлі беларускай Яхант Алены Пятроўны. Наша школа ганарыцца, што звесткі пра Алену Пятроўну змешчаны ў энцыклапедыі “ Хто есць хто ў Беларусі”.  Мы стараемся прадаўжаць традыцыі краязнаўчай і навукова-даследчай дзейнасці. Алена Пятроўна заўсёды была самым дарагім госцем у школе. І калі стан здароўя ёй дазваляў, то Урок ведаў абавязкова праходзіў з яе ўдзелам. Так, на ўроку, прысвечанаму Янку Брылю, Алена Пятроўна  падаравала  музею зборнік твораў празаіка. 1 верасня 2007 года ўрок быў прысвечаны 125- годдзю з дня нараджэння  Янкі Купалы і Якуба Коласа.Алена Пятроўна напісала вершы, прысвечаныя паэтам. Гучалі вершы і песні беларускіх песняроў, якія пазіралі на вучняў са сцен музея. Алена Пятроўна заўжды прыходзіла з падарункамі. Вось і на гэты раз падаравала школе песню, прысвечаную 45–цігадоваму юбілею школы. Словы песні напісала ЯхантАлена Пятроўна, а музыку -  член саюза кампазітараў Беларусі Кузняцоў  Вячаслаў.  На канцэрце, прысвечаным Дню настаўніка, песня гучала ў выкананні вучняў школы. Слёзы радасці цяклі па твары Алены Пятроўны. Чацвёртай школе яна прысвяціла 35 гадоў плённай працы. Вучні заўжды з цікавасцю слухалі Алену Пятроўну, якая з’яўлялася і з’яўляецца  яркім прыкладам  самаадданасці сваёй справе, бескарыснасці і сілы духа.