Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Музей - частка школьнага жыцця

       Музей шырока выкарыстоўваецца ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце.

       Тут праводзяць урокі, фрагменты ўрокаў, класныя гадзіны настаўнікі -прадметнікі і настаўнікі пачатковых класаў, класныя кіраўнікі.

       Традыцыйнымі сталі нядзелі беларускай мовы і літаратуры. Таксама на базе нашага музея  праводзіўся абласны семінар настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Гасцям з горада Брэста вельмі спадабалася  ў “ гасцях ў Міхася і Агаты”,  і яны нават  запрасілі нас да сябе ў Брэст.  У 2007 годдзе музей сустракаў удзельнікаў гарадскога семінара настаўнікаў рускай мовы і літаратуры, у 2008 годдзе -  семінар настаўнікаў гісторыі горада Баранавічы, у 2009 годдзе адбылося пасяджэнне педагагічнай студыі “Роль внеклассной работы и дополнительного образования в повышении качества преподавания истории и обществоведения” і  семінар лагапедаў-дэфектолагаў,  у 2010 годдзе -  семінар маладых класных кіраўнікоў школ горада.  Міхась і Агата заўжды радушна  сустракалі гасцей і частавалі дранікамі, “смажанымі ў печы”, каўбасой і салам. Не забылі і пра хлебны квас. Традыцыі беларускага народа гасцінна сустракаць усіх  пільна  захоўваюцца  музеем.

       У лютым піянерская арганізацыя школы, якая носіць імя Ігара Гука, выпускніка нашай школы, праводзіць вечары памяці героя ў музеі. Для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства выкарыстоўваюцца матэрыялы фонда музея. Стала добрай традыцыяй кожны год прымаць у піянеры вучняў не толькі школы № 4, але і гімназіі №5  у нашым  школьным музеі.