Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Дзейнасць гуртка “Пошук” і лектарскай групы

       Пры музеі дзейнічаюць гурток “Пошук” і лектарская група.Членамі лектарскай групы падрыхтаваны рад выступленняў, з якімі вучні выступаюць на інфармацыйных часах, праводзяць экскурсіі. За перыяд 2006- май 2010 гг. музей наведалі 5730 вучняў нашай школы , выхаванцаў дзіцячых садкоў, вучняў школ горада і іншых навучальных устаноў.

       Дзейнасць гуртка “Пошук” грунтуецца на навукова-даследчай працы і вывучэнні гісторыі роднага краю. 

       Разам з гурткоўцамі ўдзельнічалі  ў краязнаўчай экспедыцыі “Мой край” і ў намінацыі “Рэгіянальны некропаль і культавыя святыні” атрымалі дыплом III ступені, што дазволіла ўдзельнічаць у абласным конкурсе. Гурток “Пошук“ быў узнагароджаны 20 чэрвеня 2005г. лістом падзякі Міністэрства адукацыі РБ. 

       У гэтай працы мы даследавалі гісторыю будаўніцтва, разбурэння і адраджэння Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Пачапава Баранавіцкага раёна. Зараз працуем далей і даследуем гісторыю Свята- Троіцкай царквы ў вёсцы Вялікая Сваротва.  Намі ўжо сабраны вялікі матэрыял аб гісторыі стварэння і адраджэння трохкутнай царквы, пабудаванай у 1823 годзе памешчыкам Незабытоўскім.  За дапамогай звярталіся да настаяцеля Свята- Пакроўскай  царквы ў вёсцы Пачапава Георгія Сапуна. Ён даў нам дакументы з архіва, якія дапамагаюць больш поўна адлюстраваць гісторыю царквы і царкоўнага прыхода.  Гутарылі з мясцовымі жыхарамі, якія паведалі  гісторыю знішчэння царквы і панскага памесця.  Таксама за дапамогай звярнуліся да супрацоўнікаў Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.П. Таўлая. З іх дапамогай атрымалі цікавую падборку стацей у перыядычным друку аб даннай царкве. Члены гуртка сталі ўдзельнікамі гарадской навукова-практычнай канферэнцыі “Молодёжь. Творчество. Интеллект”, дзе пазнаёмілі са сваімі  даследваннямі і атрымалі ліст падзякі. Царкву адбудавалі ў 2009 годзе.  Музей папоўніўся цікавымі краязнаўчымі звесткамі.