Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Нашы сябры

        У  Свята- Троіцкай царкве вёскі Вялікая Сваротва быў хрышчоны наш зямляк, аўтар буквара, перакладчык, вучоны Анатоль Клышка. У адным з лістоў ён пісаў так: “ Вельмі глыбокія ўражанні ад наведання Пачапаўскай царквы. Цудоўна ўсё было, ці няпраўда?! Хацеў бы такой жа адноўленай пабачыць сваю трохкутную царкву, якая адбудоўваецца ў Вялікай Сваротве. Там хрысцілі мяне і маіх братоў і сясцёр, там хрысціліся мае бацькі, дзяды і прадзед.”  

      У 2004 г. Анатоль Канстанцінавіч Клышка прыязджаў да нас у школу на святкаванне 90-годдзя з дня нараджэння  Валянціна Таўлая. Гэта была незабыўная сустрэча творчых людзей. У госці да Таўлая прыйшлі паэты нашага горада, журналісты, госці з гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Зараз паміж музеем і Анатолем Клышкай працягваецца перапіска. Ён дасылае нам усе свае новыя творы, віншуе са святамі.  Анатоль Канстанцінавіч з’яўляецца даследчыкам творчасці Валянціна Таўлая. Таму ён дзеліцца з намі навінамі аб жыцці і творчасці паэта, а мы расказваем аб нашых поспехах і творчых планах.

  Дзякуючы парадзе Анатоля Клышкі мы звярнуліся да намесніка галоўнага рэдактара “Слонімскай газеты” Сяргея Чыгрына, які па электроннай почце даслаў нам малавядомыя  фотаздымкі Валянціна Таўлая. У сваю чаргу Сяргей Чыгрын параіў нам звярнуцца да загадчыцы Слонімскай районнай бібліятэкай, што мы і зрабілі. У сакавіку 2010 года Анатоль Канстанцінавіч прыслаў ў  школу падарунак – перавыданую кнігу “Францыск Скарына, альбо як да нас прыйшла кніга”. Кожная кніга была асабіста падпісана аўтарам членам гуртка “Пошук”. Дзеці былі вельмі ўражаны і задаволены . На ўрачыстай агульнашкольнай лінейцы кнігі былі ўручаны.

      Важнае месца ў жыцці музея займае супрацоўніцтва з Цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В.П.Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі частыя госці на творчых сустрэчах у нашым музеі. Не забываюць яны запрашаць і нас на свае літаратурныя вечарыны, прэзентацыі кніг баранавіцкіх паэтаў. Вучням падабаюцца такія сустрэчы. Яны даюць ім магчымасць пазнаёміццца з цікавымі людзьмі нашага горада. Цікавым быў творчы вечар Браніславы Міхайлаўны Лапкоўскай, паэткі, жыхаркі г. Баранавічы. Гэта быў вечар-прэзентацыя кнігі “Пастукалася галінка наражэння”. Дзеці былі рады знаёмству з паэткай, карані якой ідуць ад нашага знакамітага земляка- паэта Алеся Гаруна. На гэтай вечарыне мы сустрэлі сваіх даўніх сяброў-паэтаў: Раісу Раманчук, Алеся Корнева і Івана Лагвіновіча, які дарэчы падараваў у музей сваю новую кнігу “Иероглиф улыбки». 30 лістапада  2010г. спаўнілася 75 гадоў добраму сябру музея  - паэту Алесю Касьянавічу Корневу. Прайшла сумесная творчая вечарына ў літаратурнай зале музея.