Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Iнклюзіўныя чытанні па кнізе шведскай пісьменніцы-мастачкі Сары Лундберг

07.05.2021 -

   7 мая вучні 6 “А” класа разам з класным кіраўніком наведалі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.Таўлая інклюзіўныя чытанні па кнізе шведскай пісьменніцы-мастачкі Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” (у рамках праекта “Інклюзія. Бібліятэкі. Літаратура”).

   Гэта было нешта новае, бо ў такім праекце вучні ўдзельнічалі першы раз. Было цікава паслухаць пра біяграфію пісьменніцы, якая, да таго ж, была яшчэ і таленавітай мастачкай, як і гераіня твора, які раім прачытаць усім…

   Трагічны фінал кнігі засмуціў вучняў, кожнага прымусіў задумацца над нечым сваім. Чытанне кнігі разам аб’яднала дзяцей. Пасбрабаваць намаляваць птушку сваіх жаданняў таксама было цікавым і пазнавальным для сябе, бо пасля псіхолаг патлумачыла некаторыя элементы малюнкаў і суаднесла іх з рысамі характару вучняў. Усе засталіся задаволеныя: і дзеці, і арганізатары мерапрыемства.

Класны кіраўнік 6 “А” класа Яшчук Г.І.

Фотоматериалы