Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

25-гадовы юбілей музея

   25 гадоў назад  на сцэне нашай школы стаяла Алена Пятроўна Яхант і на яе вачах былі слёзы.  Зала была запоўнена гасцямі. Прыехалі паэты Слонімшчыны і горада Баранавічы, супрацоўнікі Цэнтральнай гарадской бібліятэкі, бацькі і вучні. Гэта былі слёзы радасці і шчасця. Завяршылася шматгадовая, крапатлівая праца.

   8 лютага споўнілася б 103 года Валянціну Таўлаю, і сёння спаўняецца 25 гадоў народнаму літаратурна-краязнаўчаму музею імя В.П. Таўлая сярэдняй школы № 4 горада Баранавічы.

Адчыняйце хаты, людзі!

Адчыняйце сэрцы, людзі!

Вясна будзе! Вясна будзе!

Жыве на свеце чалавек,

Жыве не вельмі доўгі век,

А каб крыху даўжэй пражыць,

Патрэбна ўсе вакол любіць.

Любі родную Старонку,

Аддай ёй розум і душу,

Кладзі ўсё ў яе скарбонку,

Ад сэрца чыстага прашу.

   І пакуль будзе існаваць наш музей, у нашых сэрцах будзе жыць памяць пра паэта, будзе гучаць родная мова, а значыць, будзе жыць незалежная, таленавітая, працавітая, памяркоўная, квітнеючая Беларусь.  

Фотоматериалы