Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Калыска (люлька, зыбка)

   Калыска (люлька, зыбка) — месца, дзе знаходзіцца дзіця ў першы год пасля нараджэння. Калыска магла быць размешчана на падлозе, магла быць прымацавана да столі, яе выраблялі з дрэва, палатна, плялі з лазы ці саломы, надавалі ёй самыя разнастайныя формы.

   Падчас вырабу калыскі прытрымліваліся строгага правіла: яе павінен быў зрабіць нехта з мужчын сям'і: бацька, дзед або родны дзядзька дзіцяці.

   Калі майстравалі калыску, выбіралі адзін матэрыял; часцей за ўсё гэта былі расліны або дрэвы, якія хутка растуць: вярба, арэх, "каб так жа хутка расло і дзіця". Калі калыску рабілі з глогу, казалі: "Каб дзіця жыло доўга". У народных казках калыска была з золата ці серабра.

  Забаранялася рабіць калыску да нараджэння першага дзіцяці, бо лічылася, што дзіця тады памрэ.

  У традыцыях усходніх славян было прынята ўпрыгожваць калыску роспісам, інкрустацыяй, разьбой, што, як лічылі нашы продкі, выконвала магічныя ахоўныя функцыі ў дачыненні да дзіцяці.

   Магічнымі якасцямі ў народнай культуры быў надзелены і вочап — шэст, на якім прымацоўвалі калыску да столі. Калі бацькі больш не жадалі мець дзяцей, то з вочапа не здымалі кару і не абсякалі голле.

  У калыску клалі рэчы-абярэгі: нож, нажніцы, крыж, чацвярговую соль, якая была зашыта ў невялічкі мяшэчак з чырвонай тканіны; над калыскай вешалі чырвоныя паясы, званочкі, мацавалі невялічкі абраз.

  Калыску накрывалі полагам, які часта выраблялі з вэлюму, у якім маці ішла да шлюбу, або з яе спадніцы.

  Калі дзіця першы раз клалі ў люльку, прытрымліваліся цэлага шэрагу правілаў. Часцей за ўсё гэта рабілі толькі пасля хрышчэння. Да таго часу яно магло спаць на ложку з бацькамі, на печы, у рэшаце і г.д.

   Для гэтай, як лічылі нашы продкі, даволі значнай падзеі ў жыцці дзіцяці, выбіралі самы спрыяльны дзень: напрыклад, той, на які ў гэтым годзе прыпадала Раство, каб у далейшым дзіця было "багатае і шчаслівае". І наадварот, "прапускалі" той дзень тыдня, на які ў гэтым жа годзе прыпадала Дабравешчанне. У хаце калыску ставілі бліжэй да печы, так, каб дзіця ляжала галавой да парога. Катэгарычна забаранялася, каб на калыску трапляла месяцавае святло.

   Часам калыску выкарыстоўвалі ў рытуалах, якія спрыялі спыненню града, моцнага ветру, мору жывёлы: жанчына брала калыску з дзіцем, абыходзіла ўсю свойскую жывёлу, і казала: "як мая калыска поўная, так поўным будзе мой двор (ці мая хата)!".

Фотоматериалы