Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Так ўсё пачыналася


       З самага пачатку педагагічнай працы Алена Пятроўна захапілася краязнаўчай дзейнасцю. Разам з вучнямі здзейсніла шмат падарожжаў па гістарычных мясцінах горада і наогул Беларусі. Гэта падштурхнула да пачатку даследчай працы па вывучэнні мінулага роднага краю. 

    З 1978 па 1992 гг. Алена Пятроўна Яхант вяла ў школе літаратурны клуб “Полымя.” З 1986 года пачалася работа па арганізацыі музея. Сустракаліся з М.Танкам і роднымі В.Таўлая. 

  Мы стараемся прадаўжаць традыцыі краязнаўчай і навукова-даследчай дзейнасці.

   У 1987г. быў праведзены вечар, прысвечаны дню нараджэння В.П. Таўлая.

    На вечар былі запрошаны сябры і паплечнікі па партызанскай барацьбе В.П. Таўлая: Грабенкін М.І., Леошка А.М., а таксама паэты Слонімшчыны.  

    Музей шырока выкарыстоўваецца ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце. Тут праводзяць урокі, фрагменты ўрокаў, класныя гадзіны настаўнікі-прадметнікі і настаўнікі пачатковых класаў, класныя кіраўнікі.

    Вядома, што сабраць экспанаты для 3-х разделаў за кароткі час было нялёгка. Падключыліся настаўнікі школы і дырэктар Томка У. У. Алена Пятроўна вельмі ўдзячна Клімко Ядзвізе Браніславаўне, Васільчанка Ірыне Мікалаеўне, Арашковай Лідзіі Якаўлеўне, Ефімовіч Ганне Пятроўне.

    К 60-годдзю перамогі ў Вялікай Айчынай вайне кожны клас працаваў над зборам матэрыялаў пра Герояў ВАВ, што дазволіла нам у музеі стварыць новую экспазіцыю.

    Матэрыялы даннай  экспазіцыі зараз шырока выкарыстоўваюцца пры правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, урокаў мужнасці.

    Музей гасцінна расчыняе дзверы не толькі для вучняў нашай школы, але і для наведвальнікаў з іншых устаноў: дзіцячых садкоў, школ, гімназій.
    Сябруем мы і з воінскімі часцямі Баранавіцкага гарнізона.