Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Ганчарства

   Ганчарства — выраб рэчаў утылітарнага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з абпаленай гліны. Назва паходзiць ад слова «горн» («гран», «гарно»). Зарадзілася ў раннім неаліце; як рамяство вылучылася са з’яўленнем ганчарнага кола.

   Ганчарства на тэрыторыі Беларусі стала развівацца яшчэ ў часы неаліту. Ужо ў IV—III тысячагоддзях да н. э. тут вырабляліся гліняныя гаршкі, вылепленыя ўручную. Паступова асартымент вырабаў пашыраўся: з’явіліся кубкі, міскі, пасудзіны ў форме амфар. У бронзавым веку (III тысячагоддзе — VI ст. да н.э.) колькасць разнавіднасцяў посуду яшчэ значна павялічылася. Актыўна развівалася ганчарства на беларускіх землях у часы Кіеўскай Русі. У Х ст. майстрамі стаў выкарыстоўвацца ганчарны круг, што ўдасканаліла формы вырабаў і зрабіла іх асартымент яшчэ больш разнастайным.

Фотоматериалы