Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

100-годзде з дня нараджэння В.Таўлая

      Валянцін Таўлай нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне. Вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі; у 1925 выключаны за адмову запісацца палякам. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі; у лютым 1928 за ўдзел у арганізацыі вучнёўскай забастоўкі пад паліцэйскім канвоем адпраўлены да бацькоў. За падпольную дзейнасць арыштаваны 28.8.1929; знаходзіўся ў зняволенні ў Слонімскай і Гродзенскай турмах. З кастрычніка 1930 у БССР. У 1930—32 працаваў у Рэчыцы інструктарам райкама камсамола, у газеце «Звязда», вучыўся на газетным аддзяленні літфака БДУ. У снежні 1932 накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь.
     Адзін з рэдактараў «Беларускай газеты» і яе дадатку «Літаратурная старонка», у снежні 1933 адзін з арганізатараў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Арыштаваны 4.1.1934 пры спробе пераходу польска-савецкай мяжы. Змешчаны ў турму ў Вілейцы. Асуджаны на 8 гадоў турмы; змешчаны ў Гродзенскі астрог. У верасні 1939 вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй. У 1939—41 працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». Член СП Беларусі з 1941. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень — ліпень 1944). У верасні 1943 арыштаваны СД у Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і ваенных дзеячаў. З канца лета 1944 адказны сакратар навагрудскай раённай газеты «Звязда». У 1945—47 старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Фотоматериалы

  • Вядучыя: Паўловскі Барыс и Мынарава Юлія
  • Вершы чытае Матарас Таццяна
  • Вершы чытае Жэлнаркевіч Илля
  • Вершы чытае Сільвановіч Карына
  • Вершы чытае Пташук Вікторыя
  • Вершы чытае Салошкіна Яна
  • Нашы госці:дачка паэта з мужам, паэты горада, госці з Санкт-Пецярбургу
  • Вершы чытае Паўлаў Аляксандр
  • Вершы чытае Нямкевіч Дар'я
  • Вершы чытае Салошкіна Яна
  • Дачка паэта Галіна Валянцінаўна Таўлай
  • Раманс на словы В.Таўлая