Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Ліра

   Ліра колавая — народны струнны фрыкцыйны музычны інструмент. Іншыя народныя назвы ў Беларусі — лера, рэля, карбова ліра, на беларуска-ўкраінскім парубежжы таксама кобза, бандура, на Чэрвеньшчыне — старэцкая скрыпка. Мае драўляны рэзанансавы корпус разнастайнай формы (прамавугольнай, авальнай, скрыпічнай, гітарнай), кароткую шыйку з калкамі, 3 — 4-жыльныя або вераўчаныя струны (з іх 1 — 2 сярэднія служаць для выканання мелодыі, 2 крайнія — бурдонныя), ад 4 — 5 да 13 клавішаў. Наша ліра мае гітарную форму і 12 клавішаў.

    Колавая ліра – струнны смычковы інструмент, дзе смыкам служыць кола, якое трэцца аб струны. Гук здабываецца трэннем па струнах драўлянага кола, якое прыводзіцца ў рух ручкай; вышыня гуку змяняецца пры дапамозе клавішаў. Гукарад  ліры дыятанічны рознага дыяпазону, гучанне манатоннае, жаласлівае, крыху гугнявае.Колавыя ліры распаўсюдзіліся на Беларусі ў 16 стагоддзі і хутка сталі ўлюбёным інструментам вандроўных музыкаў і батлейнікаў. Унікальнай з’явай беларускай культуры стаў асобны жанр гераічных балад і духоўных песняў пад акампанемент ліры.

   У наш час удасканаленая ліра выкарыстоўваецца ў народныхаркестрах, ансамблях народнай музыкі і інш.

   Гэты музычны інструмент нашаму музею перадаў у дар Сымон Сцяпанавіч Свістуновіч. У нашым музеі ёсць яшчэ адзін цудоўны падарунак  мастака – габелены “Жалоба маці”.

Фотоматериалы